73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
311 | GEN 12:12 | і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць. |
318 | GEN 12:19 | Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!” |
360 | GEN 14:23 | што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама”, |
521 | GEN 21:7 | I сказала: “Хто сказаў бы Абрагаму: “Сара будзе карміць грудзьдзю сыноў”, бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай”. |
599 | GEN 24:7 | ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму. |
606 | GEN 24:14 | Няхай станецца, што тая дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан свой, і я нап’юся”, і якая скажа: “Пі, я і вярблюды твае напаю”, вось гэта тая, якую Ты прызначыў слузе Твайму Ісааку, і з гэтага пазнаю, што Ты ўчыніў міласэрнасьць пану майму”. |
622 | GEN 24:30 | I сталася, калі ўбачыў ён колца і бранзалеты на руках у сястры сваёй і пачуў словы Рэбэкі, сястры сваёй, якая сказала: “Гэтак гаварыў са мною чалавек той”, дык прыйшоў да чалавека таго, і вось, ён стаіць пры вярблюдах каля крыніцы. |
635 | GEN 24:43 | Вось, я стаю каля крыніцы вады, і няхай будзе, што тая дзяўчына, якая выйдзе чэрпаць, і я скажу ёй: “Дай мне напіцца крыху вады са збана твайго”, |
636 | GEN 24:44 | а яна скажа мне: “Таксама ты пі, і я таксама для вярблюдаў начэрпаю”, яна [будзе] тою жанчынаю, якую прызначыў ГОСПАД сыну пана майго”. |
700 | GEN 26:7 | I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: “Яна — сястра мая”, бо баяўся сказаць: “жонка мая”, каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду. |
713 | GEN 26:20 | I спрачаліся пастухі герарскія з пастухамі Ісаака, кажучы: “Гэта наша вада”, і ён назваў імя студні Эсэк, бо вадзіліся з ім. |
882 | GEN 31:8 | Калі сказаў ён: “Стракатыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі стракатыя. А калі сказаў ён: “Пасастыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі пасастыя. |
1104 | GEN 37:20 | I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў”. |
1106 | GEN 37:22 | I сказаў ім Рубэн: “Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэтую яму, якая ў пустыні, а рукі не выцягніце на яго”, каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб вярнуць яго бацьку ягонаму. |
1421 | GEN 46:34 | вы скажаце: “Гадавалі статак слугі твае, з маленства нашага і дагэтуль, і мы, і бацькі нашыя”, каб вы пасяліліся ў зямлі Гашэн, бо брыдзяцца Эгіпцяне кожным пастухом авечак”. |
14092 | PSA 13:6 | каб не казаў вораг мой: “Я перамог яго”, каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся. А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне. |
14379 | PSA 32:5 | Грэх мой я паведаміў Табе і не схаваў беззаконьня майго. Я сказаў: “Вызнаю ГОСПАДУ правіны мае”, і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Сэлях) |
15684 | PSA 105:11 | кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пакладу] шнур спадчыны вашай”, |
16318 | PSA 139:11 | Калі б я сказаў: “Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне”, |
17190 | PRO 25:7 | бо лепш, калі скажуць табе: “Узьніміся вышэй”, чым калі панізяць цябе перад абліччам магната, якога бачылі вочы твае. |
17395 | ECC 1:10 | Бывае рэч, пра якую кажуць: “Глядзi, вось гэта новае”, але гэта было ўжо ў вяках, што былі перад намi. |
17404 | ECC 2:1 | Сказаў я ў сэрцы маiм: “Вось жа цяпер паспрабую радасьцi i пагляджу на тое, што добрае”, але гэта таксама марнасьць. |
17522 | ECC 7:23 | Усё гэта я выпрабаваў мудрасьцю, я сказаў: “Я буду мудрым”, але [мудрасьць] далёка ад мяне. |
17594 | ECC 12:1 | І памятай пра Творцу твайго у дні юнацтва твайго, пакуль не прыйдуць дні ліхія, i пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якiя скажаш: “Не падабаюцца мне яны”, |
23340 | MAT 5:37 | Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога. |
23389 | MAT 7:4 | Ці як скажаш брату твайму: “Дазволь, выму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно? |
23423 | MAT 8:9 | Бо і я чалавек, які пад уладаю, ды маю пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, і ён робіць». |
23453 | MAT 9:5 | Бо што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі”, ці сказаць: “Устань і хадзі”? |
23565 | MAT 12:7 | Калі б вы разумелі, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”, не асудзілі б бязьвінных. |
23706 | MAT 15:4 | Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”. |
23789 | MAT 17:20 | А Ісус сказаў ім: «Дзеля недаверства вашага. Бо сапраўды кажу вам: калі вы маеце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Перайдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчымым для вас. |
23916 | MAT 21:21 | А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і ня будзеце сумнявацца, ня толькі зробіце тое, што з дрэвам фігавым, але калі і гары гэтай скажаце: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, — станецца. |
23920 | MAT 21:25 | Хрышчэньне Яна адкуль было: з неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?” |
23921 | MAT 21:26 | А калі скажам: “Ад людзей”, — баімся натоўпу, бо ўсе маюць Яна за прарока». |
23924 | MAT 21:29 | Той жа, адказваючы, сказаў: “Не хачу”, а пасьля, пакаяўшыся, пайшоў. |
23925 | MAT 21:30 | І, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Той, адказваючы, сказаў: “Іду, пане”, і не пайшоў. |
24031 | MAT 24:5 | бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: “Я — Хрыстос”, — і шмат каго падмануць. |
24049 | MAT 24:23 | Тады, калі хто скажа вам: “Вось, тут Хрыстос, ці там”, — ня верце. |
24052 | MAT 24:26 | Дык, калі скажуць вам: “Вось, Ён у пустыні”, — не выходзьце; “Вось, Ён у пакоях”, — ня верце. |
24074 | MAT 24:48 | А калі скажа той злы слуга ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — |
24338 | MRK 2:9 | Што лягчэй, сказаць спараліжаванаму: “Адпускаюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі ложак свой і хадзі”. |
24374 | MRK 3:17 | і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць “Сыны грому”, |
24542 | MRK 7:10 | Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”. |
24543 | MRK 7:11 | А вы гаворыце: “Калі скажа чалавек бацьку або маці: ‘Карбан’, гэта значыць дар [Богу] тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся”, |
24676 | MRK 10:19 | Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”». |
24732 | MRK 11:23 | Бо сапраўды кажу вам: калі хто скажа гэтай гары: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, і ня будзе сумнявацца ў сэрцы сваім, але будзе верыць, што станецца так, як гаворыць, — будзе яму, што б ні сказаў. |
24740 | MRK 11:31 | І яны разважалі між сабой, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Дык чаму тады не паверылі яму?”» |
24771 | MRK 12:29 | Ісус адказаў яму: «Першае з усіх прыказаньняў: “Слухай, Ізраіль! Госпад, Бог наш — Госпад адзіны”, |
24807 | MRK 13:21 | І тады калі хто вам скажа: “Вось тут Хрыстос”, ці: “Вось, там”, — ня верце. |
24850 | MRK 14:27 | І кажа ім Ісус: «Усе вы згоршыцеся дзеля Мяне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастуха, і будуць расьцярушаныя авечкі”, |
25102 | LUK 3:8 | Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму. |
25142 | LUK 4:10 | бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе ўсьцерагчы Цябе”, |
25199 | LUK 5:23 | Што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі твае”, ці сказаць: “Устань і хадзі”? |
25257 | LUK 6:42 | Ці як можаш сказаць брату твайму: “Браце! Дазволь, выму сучок з вока твайго”, — калі сам ня бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік! Вымі спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць сучок, які ў воку брата твайго. |
25272 | LUK 7:8 | Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: “Пайдзі”, — і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, — і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, — і ён робіць». |
25523 | LUK 11:49 | Дзеля гэтага і мудрасьць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных будуць забіваць, а другіх будуць перасьледаваць”, |
25573 | LUK 12:45 | Калі ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — і пачне біць слугаў і служак, і есьці, і піць, і напівацца, |
25582 | LUK 12:54 | Сказаў таксама і натоўпам: «Калі вы бачыце воблака, якое падымаецца з захаду, адразу кажаце: “Дождж набліжаецца”, — і стаецца гэтак. |
25583 | LUK 12:55 | І калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце: “Сьпёка будзе”, — і стаецца. |
25631 | LUK 14:9 | І той, які запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы, скажа табе: “Дай яму месца”, і тады ты з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца. |
25726 | LUK 17:6 | А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зерне гарчычнае і сказалі гэтаму фігаваму дрэву: “Будзь вырванае з коранем і перасаджанае ў мора”, яно паслухала б вас. |
25741 | LUK 17:21 | І ня скажуць: “Вось, яно тут”, ці: “Вось, там”. Бо вось, Валадарства Божае ўнутры вас ёсьць». |
25743 | LUK 17:23 | І скажуць вам: “Вось, тут”, ці: “Вось, там”, — не хадзіце і не ганяйцеся, |
25777 | LUK 18:20 | Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “не забівай”, “не крадзі”, “ня сьведчы фальшыва”, “шануй бацьку твайго і маці тваю”». |
25846 | LUK 19:46 | кажучы ім: «Напісана: “Дом Мой ёсьць дом малітвы”, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў». |
25853 | LUK 20:5 | Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?” |
25854 | LUK 20:6 | А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок». |
26034 | LUK 23:30 | Тады пачнуць гаварыць горам: “Упадзіце на нас”, і ўзгоркам: “Прыкрыйце нас!” |
26235 | JHN 4:10 | Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы і Хто кажа табе: “Дай Мне піць”, то ты прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое». |
26732 | JHN 13:33 | Дзеткі, яшчэ трохі Я ёсьць з вамі. Будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Юдэям: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”, — так кажу цяпер і вам. |
26765 | JHN 14:28 | Вы чулі, што Я сказаў вам: “Зыходжу і прыйду да вас”. Калі б вы любілі Мяне, то ўзрадаваліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне. |
26812 | JHN 16:17 | Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?» |
26915 | JHN 19:21 | Тады казалі Пілату першасьвятары юдэйскія: «Не пішы: “Валадар Юдэйскі”, але, што Ён Сам сказаў: “Я — валадар юдэйскі”». |
27012 | ACT 1:20 | Бо напісана ў кнізе Псальмаў: “Няхай станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто не жыве ў ім”, і: “Урад ягоны няхай возьме іншы”. |
28249 | ROM 9:26 | І будзе, што на месцы, дзе сказана было ім: “Вы — ня Мой народ”, — там будуць названыя сынамі Бога Жывога». |
28332 | ROM 12:19 | Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу, бо напісана: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». |
30170 | HEB 8:11 | І ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнай Госпада”, бо ўсе, ад малога іхняга да вялікага іхняга, будуць ведаць Мяне. |
30175 | HEB 9:3 | А за другой заслонай намёт, які завецца “Сьвятое Сьвятых”, |
30230 | HEB 10:30 | Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой». |
30831 | REV 3:17 | Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы. |