| 67 | GEN 3:11 | І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?” |
| 86 | GEN 4:6 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё? |
| 90 | GEN 4:10 | І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі. |
| 317 | GEN 12:18 | І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая? |
| 318 | GEN 12:19 | Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!” |
| 328 | GEN 13:9 | Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”. |
| 363 | GEN 15:2 | І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”. |
| 415 | GEN 17:17 | І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: “Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?” |
| 437 | GEN 18:12 | І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: “Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары”. |
| 439 | GEN 18:14 | Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”. |
| 442 | GEN 18:17 | І ГОСПАД сказаў: “Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць? |
| 448 | GEN 18:23 | І падыйшоў Абрагам, і сказаў: “Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным? |
| 449 | GEN 18:24 | Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім? |
| 463 | GEN 19:5 | І паклікалі яны Лёта, і сказалі яму: “Дзе тыя людзі, што прыйшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, і мы спазнаем іх”. |
| 470 | GEN 19:12 | І сказалі тыя мужы Лёту: “Ці хто яшчэ ёсьць у цябе тут? Зяця, сыноў тваіх і дачок тваіх, усіх, хто ў цябе ёсць у горадзе, выведзі з гэтага месца, |
| 505 | GEN 20:9 | I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”. |
| 531 | GEN 21:17 | I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць. |
| 587 | GEN 23:15 | “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”. |
| 615 | GEN 24:23 | і сказаў: “Чыя ты дачка? Скажы мне. Ці ёсьць у доме бацькі твайго месца для нас, каб начаваць?” |
| 623 | GEN 24:31 | I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
| 703 | GEN 26:10 | I сказаў Абімэлех: “Што гэта ты нарабіў нам? Яшчэ б трохі, і мог бы легчы нехта з народу з жонкаю тваёю, і ты прывёў бы на нас віну”. |
| 761 | GEN 27:33 | I задрыжэў Ісаак дрыжэньнем вельмі вялікім, і сказаў: “Хто ж быў той, які ўпаляваў дзічыну і прынёс мне, і я еў усё перш, чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? Ён будзе дабраслаўлёны”. |
| 766 | GEN 27:38 | I сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!” I узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў. |
| 811 | GEN 29:15 | I сказаў Ляван Якубу: “Хоць ты брат мой, ці ж будзеш служыць мне задарма? Скажы мне, якая плата твая?” |
| 821 | GEN 29:25 | I сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. I сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?” |
| 888 | GEN 31:14 | I адказалі Рахель і Лея, і сказалі яму: “Ці ёсьць яшчэ ў нас частка і спадчына у доме бацькі нашага? |
| 889 | GEN 31:15 | Ці не за чужых ён нас мае? Бо ён прадаў нас, і еў, зьядаючы срэбра нашае. |
| 900 | GEN 31:26 | I сказаў Ляван Якубу: “Што ты зрабіў? Ты ашукаў сэрца маё, і вывеў дочак маіх, быццам палоненых мячом. |
| 901 | GEN 31:27 | Чаму ты патаемна ўцёк, і абакраў мяне, і не сказаў мне? І я адпусьціў бы цябе з радасьцю і сьпевамі, з бубнамі і гусьлямі. |
| 910 | GEN 31:36 | I ўзгарэўся гнеў Якуба, і ён сварыўся з Ляванам. I адказаў Якуб, і сказаў Лявану: “Якая віна мая, які грэх мой, што ты гнаўся за мною? |
| 911 | GEN 31:37 | Бо ты абшукаў усе рэчы мае. Ці знайшоў ты нешта з рэчаў дому свайго? Палажы іх тут перад братамі маімі і братамі тваімі. Няхай яны рассудзяць паміж намі двума. |
| 917 | GEN 31:43 | I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі? |
| 946 | GEN 32:18 | I загадаў першаму, кажучы: “Калі сустрэне цябе Эзаў, брат мой, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый ты і куды ідзеш? І чыё гэта перад абліччам тваім?” |
| 1092 | GEN 37:8 | I сказалі яму браты ягоныя: “Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?” I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя. |
| 1094 | GEN 37:10 | I ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: “Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?” |
| 1097 | GEN 37:13 | I сказаў Ізраіль Язэпу: “Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх”. А ён сказаў яму: “Вось я!” |
| 1110 | GEN 37:26 | I сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную? |
| 1298 | GEN 43:7 | І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жыўвы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’». |
| 1318 | GEN 43:27 | І ён спытаўся ў іх пра супакой, і сказаў: “Ці добра маецца бацька ваш стары, пра якога вы распавядалі? Ці ён яшчэ жыве?” |
| 1329 | GEN 44:4 | Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: “Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: ‘Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? |
| 1330 | GEN 44:5 | Ці ж ня гэта той келіх, з якога п’е пан мой, і прадказваючы, прадказвае на ім? Ліха вы ўчынілі, гэтак зрабіўшы’”. |
| 1332 | GEN 44:7 | А яны сказалі: “Навошта пане мой кажа такія словы? Далёкія слугі твае, каб ўчыніць гэткія рэчы. |
| 1333 | GEN 44:8 | Тое срэбра, якое мы знайшлі ў адтулінах мяхоў сваіх, мы зьвярнулі табе з зямлі Ханаан. Як жа мелі мы красьці з дому гаспадара твайго срэбра альбо золата? |
| 1340 | GEN 44:15 | I сказаў ім Язэп: “Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ці ж вы ня ведалі, што, прадказваючы, прадказвае такі чалавек, як я?” |
| 1341 | GEN 44:16 | I сказаў Юда: “Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх”. |
| 1359 | GEN 44:34 | Бо як я прыйду да бацькі майго, а хлопца ня будзе са мною? Няхай ня ўбачу я ліха, якое спаткае бацька мой”. |
| 1440 | GEN 47:19 | Навошта маем памерці перад вачыма тваімі, і мы, і грунты нашыя? Купі нас і грунты нашыя за хлеб; і будзем мы і грунты нашыя нявольнікамі фараона, а ты дай нам зерня, і мы будзем жыць, і не памрэм, і грунты не спусьцеюць”. |
| 1483 | GEN 49:9 | Юда — малады леў, ад здабычы, сыне мой, ты падымаешся. Прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца, хто падыме яго? |
| 1526 | GEN 50:19 | I сказаў ім Язэп: “Ня бойцеся! Хіба я замест Бога? |
| 13950 | PSA 2:1 | Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае? |
| 13974 | PSA 4:4 | Сыны людзей, дакуль слава мая зьневажацца будзе, дакуль будзеце любіць марнасьць і шукаць няпраўды? (Сэлях.) |
| 13997 | PSA 6:5 | і душа мая вельмі спалоханая. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль? |
| 13999 | PSA 6:7 | Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе? |
| 14027 | PSA 8:6 | я думаю: “Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? |
| 14053 | PSA 10:1 | Чаму стаіш здалёк, ГОСПАДЗЕ, хаваешся ў часе трывогі? |
| 14073 | PSA 11:3 | Калі падмуркі будуць раскіданыя, што зробіць праведнік? |
| 14089 | PSA 13:3 | Дакуль, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды забудзешся пра мяне? Дакуль будзеш хаваць аблічча Сваё ад мяне? |
| 14090 | PSA 13:4 | Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною? |
| 14096 | PSA 14:4 | Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць? |
| 14099 | PSA 14:7 | Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль! |
| 14100 | PSA 15:1 | Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой? |
| 14163 | PSA 18:33 | Бо хто Бог, апрача ГОСПАДА, і хто скала, акрамя Бога нашага? |
| 14195 | PSA 19:14 | Хто зразумее памылкі свае? Ад схаваных [грахоў] дай мне пазьбегнуць пакараньня! |
| 14223 | PSA 22:3 | Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго? |
| 14261 | PSA 24:3 | Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДАВУ, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым? |
| 14266 | PSA 24:8 | Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД, магутны ў бітве. |
| 14268 | PSA 24:10 | Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях) |
| 14280 | PSA 25:12 | Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму. |
| 14303 | PSA 27:1 | Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца? |
| 14347 | PSA 30:11 | “Які зыск у крыві маёй, у тым, што зыйду я ў парахненьне? Ці пыл будзе славіць Цябе? Ці будзе апавядаць праўду Тваю?” |
| 14421 | PSA 34:14 | Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае? |
| 14440 | PSA 35:10 | Усе косткі мае скажуць: “ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае? |
| 14543 | PSA 39:9 | І цяпер на што [яшчэ] я спадзяюся, Госпадзе? Надзея мая ў Табе! |
| 14584 | PSA 42:4 | Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу Божае аблічча? |
| 14587 | PSA 42:7 | Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго. |
| 14591 | PSA 42:11 | Да Бога кажу я: “Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?” |
| 14592 | PSA 42:12 | Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне цэлы дзень: “Дзе Бог твой?” Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго! |
| 14594 | PSA 43:2 | Бо Ты — Бог мой, апора мая. Чаму Ты пакінуў мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў? |
| 14597 | PSA 43:5 | Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго! |
| 14620 | PSA 44:23 | ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца! |
| 14622 | PSA 44:25 | Збудзіся! Чаму сьпіш, Госпадзе? Абудзіся, не пакінь нас навекі! |
| 14623 | PSA 44:26 | Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё, забываешся на пакуты і прыгнечаньне нашае? |
| 14687 | PSA 49:8 | якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца? |
| 14713 | PSA 50:13 | Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў? |
| 14717 | PSA 50:17 | і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш? |
| 14749 | PSA 52:5 | Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]! |
| 14761 | PSA 53:6 | Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць? |
| 14762 | PSA 53:7 | Там яны будуць у страху вялікім, дзе няма страху, бо Бог раскідае косткі тых, якія паставілі табар [супраць] цябе, і ты асароміш іх, бо Бог іх адкінуў. Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль! |
| 14766 | PSA 54:4 | калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: “Ці ж гэта не Давід схаваўся у нас? |
| 14801 | PSA 56:6 | У Богу буду хваліцца словам Ягоным, на Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што цела можа зрабіць мне? |
| 14808 | PSA 56:13 | На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што можа зрабіць мне чалавек? |
| 14824 | PSA 58:3 | Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых? |
| 14842 | PSA 59:9 | Вось, пена [спадае] з іхніх вуснаў, у губах іхніх — мячы, бо хто гэта чуе? |
| 14864 | PSA 60:13 | Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом? Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы. |
| 14865 | PSA 60:14 | Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі? З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых. |
| 14879 | PSA 62:5 | Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца. |
| 14970 | PSA 68:18 | Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды. |
| 15050 | PSA 71:19 | Бо праведнасьць Твая, Божа, аж да вышыняў, Ты чыніш вялікія рэчы. Божа, хто падобны да Цябе? |
| 15086 | PSA 73:11 | І тыя кажуць: “Як Бог даведацца? І ці мае веданьне [пра гэта] Найвышэйшы?” |
| 15089 | PSA 73:14 | і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу? |