23275 | MAT 3:14 | Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» |
23440 | MAT 8:26 | І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша. |
23441 | MAT 8:27 | А людзі зьдзіўляліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?» |
23443 | MAT 8:29 | І вось яны закрычалі, кажучы: «Што нам і Табе, Ісусе, Сыне Божы? Ці Ты прыйшоў сюды перад часам мучыць нас?» |
23459 | MAT 9:11 | І фарысэі, якія бачылі гэта, сказалі вучням Ягоным: «Дзеля чаго Настаўнік ваш есьць з мытнікамі і грэшнікамі?» |
23462 | MAT 9:14 | Тады прыходзяць да Яго вучні Янавы, кажучы: «Чаму мы і фарысэі шмат посьцім, а Твае вучні ня посьцяць?» |
23476 | MAT 9:28 | Калі ж Ён прыйшоў у дом, падыйшлі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» Кажуць яму: «Так, Госпадзе!» |
23531 | MAT 11:3 | сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» |
23568 | MAT 12:10 | І вось, быў чалавек, які меў сухую руку. І спыталіся ў Яго, каб абвінаваціць Яго, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?» |
23581 | MAT 12:23 | І дзівіліся ўсе натоўпы, і казалі: «Ці ня гэта Сын Давідаў?» |
23606 | MAT 12:48 | Ён жа, адказваючы, сказаў таму, які гаварыў з Ім: «Хто маці Мая, і хто браты Мае?» |
23618 | MAT 13:10 | І, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: «Дзеля чаго гаворыш ім у прыповесьцях?» |
23659 | MAT 13:51 | Кажа ім Ісус: «Ці зразумелі вы ўсё гэтае?» Яны кажуць Яму: «Так, Госпадзе!» |
23664 | MAT 13:56 | І сёстры Ягоныя ці ж ня ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэтае?» |
23697 | MAT 14:31 | А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?» |
23714 | MAT 15:12 | Тады вучні Ягоныя, падыйшоўшы, казалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?» |
23735 | MAT 15:33 | І кажуць Яму вучні Ягоныя: «Адкуль у нас у пустыні гэтулькі хлеба, каб накарміць гэтакі натоўп?» |
23736 | MAT 15:34 | І кажа ім Ісус: «Колькі маеце хлябоў?» Яны ж сказалі: «Сем, і некалькі рыбак». |
23752 | MAT 16:11 | Як не разумееце, што не наконт хлеба сказаў Я вам сьцерагчыся кісьлі фарысэйскай і садукейскай?» |
23754 | MAT 16:13 | А прыйшоўшы ў межы Цэзарэі Філіпавай, Ісус спытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім людзі называюць Мяне, Сына Чалавечага?» |
23756 | MAT 16:15 | Ён кажа ім: «А вы кім Мяне называеце?» |
23779 | MAT 17:10 | І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Чаму ж кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці спачатку?» |
23788 | MAT 17:19 | Тады вучні, падыйшоўшы да Ісуса насамоце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?» |
23793 | MAT 17:24 | Калі ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зьбіральнікі дыдрахмаў і сказалі: «Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?» |
23794 | MAT 17:25 | Ён кажа: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як ты думаеш, Сымоне, валадары зямныя з каго бяруць мыта ці даніну, ці са сваіх сыноў, ці з чужых?» |
23797 | MAT 18:1 | У тую гадзіну падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы: «Дык хто большы ў Валадарстве Нябесным?» |
23817 | MAT 18:21 | Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?» |
23834 | MAT 19:3 | І падыйшлі да Яго фарысэі, спакушаючы Яго і кажучы Яму: «Ці за ўсякую віну можна чалавеку разводзіцца з жонкаю сваёю?» |
23838 | MAT 19:7 | Яны кажуць Яму: «Як тады Майсей даў прыказаньне даць разводны ліст і пакінуць яе?» |
23847 | MAT 19:16 | І вось нехта, падыйшоўшы, сказаў Яму: «Настаўнік добры! Што мне зрабіць добрага, каб мець жыцьцё вечнае?» |
23851 | MAT 19:20 | Кажа Яму юнак: «Усё гэта я захаваў ад юнацтва майго. Чаго яшчэ мне не стае?» |
23856 | MAT 19:25 | Пачуўшы гэтае, вучні Ягоныя надта дзівіліся, кажучы: «Хто ж тады можа быць збаўленым?» |
23858 | MAT 19:27 | Тады Пётар, адказваючы, сказаў Яму: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што ж будзе нам?» |
23882 | MAT 20:21 | Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім». |
23883 | MAT 20:22 | А Ісус, адказваючы, сказаў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я маю піць, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам». |
23893 | MAT 20:32 | І, супыніўшыся, Ісус паклікаў іх і сказаў: «Чаго вы хочаце, каб Я зрабіў вам?» |
23905 | MAT 21:10 | І як увайшоў Ён у Ерусалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?» |
23911 | MAT 21:16 | і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так! Ці вы ніколі не чыталі: “З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты ўчыніў хвалу?”» |
23915 | MAT 21:20 | І, убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся, кажучы: «Як гэта адразу ж засохла дрэва фігавае?» |
23918 | MAT 21:23 | І калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвятары і старшыні народу, кажучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу?» |
23920 | MAT 21:25 | Хрышчэньне Яна адкуль было: з неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?” |
23926 | MAT 21:31 | Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ідуць наперадзе вас у Валадарства Божае. |
23935 | MAT 21:40 | Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?» |
23958 | MAT 22:17 | Дык скажы нам, як Ты думаеш, ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не?» |
23961 | MAT 22:20 | І кажа ім: «Чый гэта вобраз і надпіс?» |
23977 | MAT 22:36 | «Настаўнік, якое найбольшае прыказаньне ў Законе?» |
23983 | MAT 22:42 | кажучы: «Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён Сын?» Кажуць Яму: «Давіда». |
23986 | MAT 22:45 | Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён — сын ягоны?» |
24029 | MAT 24:3 | А калі сядзеў Ён на гары Аліўнай, падыйшлі да Яго вучні насамоце, кажучы: «Скажы нам, калі гэта будзе, і які знак Твайго прыйсьця і сканчэньня веку?» |
24138 | MAT 26:15 | Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў. |
24140 | MAT 26:17 | А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?» |
24145 | MAT 26:22 | І, надта засмуціўшыся, яны пачалі гаварыць Яму, кожны з іх: «Ці ня я, Госпадзе?» |
24148 | MAT 26:25 | Адказваючы, Юда, які выдаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў». |
24173 | MAT 26:50 | А Ісус сказаў яму: «Дружа, дзеля чаго ты прыйшоў?» Тады тыя, што прыйшлі, усклалі рукі на Ісуса і ўзялі Яго. |
24177 | MAT 26:54 | Як жа споўніцца Пісаньне, што гэта мусіць стацца?» |
24185 | MAT 26:62 | І, устаўшы, першасьвятар сказаў Яму: «Ты нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сьведчаць?» |
24186 | MAT 26:63 | А Ісус маўчаў. І, адказваючы, першасьвятар сказаў Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты сказаў нам, ці Ты — Хрыстос, Сын Божы?» |
24189 | MAT 26:66 | Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Ён варты сьмерці». |
24191 | MAT 26:68 | кажучы: «Праракуй нам, Хрыстос, хто ўдарыў Цябе?» |
24209 | MAT 27:11 | А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш». |
24211 | MAT 27:13 | Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьведчаць супраць Цябе?» |
24215 | MAT 27:17 | Дык калі яны сабраліся, сказаў ім Пілат: «Каго хочаце, каб я вызваліў вам: Бараббу ці Ісуса, называнага Хрыстом?» |
24219 | MAT 27:21 | Адказваючы, ваявода сказаў ім: «Каго хочаце з гэтых двух, каб я вызваліў вам?» Яны ж сказалі: «Бараббу». |
24220 | MAT 27:22 | Кажа ім Пілат: «Што тады я ўчыню Ісусу, называнаму Хрыстом?» Кажуць яму ўсе: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» |
24221 | MAT 27:23 | А ваявода сказаў: «Дык якое зло ўчыніў Ён?» А яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» |
24244 | MAT 27:46 | Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?» |
24311 | MRK 1:27 | І аслупянелі ўсе, таму пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта? Што гэта за новае вучэньне, што з уладаю загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?» |
24336 | MRK 2:7 | «Што гэта Ён кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, калі ня сам Бог?» |
24345 | MRK 2:16 | А кніжнікі і фарысэі, бачачы, што [Ісус] есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?» |
24347 | MRK 2:18 | І посьцілі вучні Янавы і фарысэйскія. Дык прыходзяць і кажуць Яму: «Чаму вучні Янавы і фарысэйскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?» |
24355 | MRK 2:26 | Як увайшоў ён у дом Божы за Абіятара першасьвятара і еў хлябы пакладныя, якія нельга яму было есьці, а толькі сьвятарам, і даў таксама тым, што з ім былі?» |
24361 | MRK 3:4 | І кажа ім: «Ці належыць у суботу рабіць добрае, ці рабіць благое? Душу выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі. |
24390 | MRK 3:33 | І, адказваючы ім, гаворыць: «Хто маці Мая і браты Мае?» |
24430 | MRK 4:38 | А Ён спаў на карне на падушцы. І будзяць Яго, і кажуць Яму: «Настаўнік! Ці ж Цябе ня рупіць, што мы гінем?» |
24432 | MRK 4:40 | І кажа ім: «Чаму вы так палахлівыя? Ці ж ня маеце веры?» |
24433 | MRK 4:41 | І яны спалохаліся страхам вялікім і гаварылі адзін аднаму: «Хто ж Ён, што вецер і мора слухаюцца Яго?» |
24442 | MRK 5:9 | І спытаўся ў яго: «Якое імя тваё?» А ён адказаў, кажучы: «Маё імя — легіён, бо нас многа». |
24463 | MRK 5:30 | І адразу Ісус, адчуўшы ў Сабе, што моц выйшла з Яго, павярнуўся да натоўпу і сказаў: «Хто дакрануўся шаты Маёй?» |
24468 | MRK 5:35 | Яшчэ Ён гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі людзі і кажуць: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?» |
24479 | MRK 6:3 | Ці ж гэта не цясьляр, сын Марыі, брат Якуба, Ёсіі, Юды і Сымона? Ці ж ня сёстры Ягоныя тут сярод нас?» І горшыліся з Яго. |
24500 | MRK 6:24 | Яна, выйшаўшы, спыталася ў маці сваёй: «Што мне прасіць?» Тая ж сказала: «Галаву Яна Хрысьціцеля». |
24513 | MRK 6:37 | Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». І кажуць Яму: «Няўжо маем пайсьці і купіць за дзьвесьце дынараў хлеба, і даць ім есьці?» |
24537 | MRK 7:5 | Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае ня ходзяць паводле традыцыяў старэйшых, але нячыстымі рукамі ядуць хлеб?» |
24573 | MRK 8:4 | І адказалі Яму вучні Ягоныя: «Адкуль мог бы хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні?» |
24574 | MRK 8:5 | І спытаўся ў іх: «Колькі маеце хлябоў?» Яны сказалі: «Сем». |
24588 | MRK 8:19 | Калі Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысячаў, колькі поўных кашоў кавалкаў вы назьбіралі?» Кажуць Яму: «Дванаццаць». |
24589 | MRK 8:20 | «А калі сем між чатырох тысячаў, колькі поўных кашоў кавалкаў назьбіралі?» Яны сказалі: «Сем». |
24590 | MRK 8:21 | І сказаў ім: «Як жа не разумееце?» |
24596 | MRK 8:27 | І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Цэзарэі Філіпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім называюць Мяне людзі?» |
24598 | MRK 8:29 | І Ён кажа ім: «А вы кім называеце Мяне?» І адказваючы, Пётар кажа Яму: «Ты — Хрыстос!» |
24618 | MRK 9:11 | І спыталіся ў Яго, кажучы: «Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсьці Ільля?» |
24623 | MRK 9:16 | І Ён спытаўся ў кніжнікаў: «Пра што спрачаецеся з імі?» |
24628 | MRK 9:21 | І спытаўся Ён у бацькі ягонага: «Як даўно гэта зрабілася з ім?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства; |
24635 | MRK 9:28 | І калі ўвайшоў у дом, вучні Ягоныя ўжо адны пыталіся ў Яго: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?» |
24640 | MRK 9:33 | І прыйшоў у Капэрнаум, і як былі ў доме, спытаўся ў іх: «Пра што ў дарозе вы між сабою разважалі?» |
24659 | MRK 10:2 | І, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся ў Яго, спакушаючы Яго: «Ці можна мужу кінуць жонку?» |
24660 | MRK 10:3 | Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «А што загадаў вам Майсей?» |
24674 | MRK 10:17 | І калі выходзіў у дарогу, хтосьці, падбегшы і ўпаўшы перад Ім на калені, спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?» |
24683 | MRK 10:26 | А яны яшчэ больш дзівіліся, гаворачы між сабою: «Хто ж тады можа быць збаўлены?» |
24693 | MRK 10:36 | Ён жа сказаў ім: «Што хочаце, каб Я зрабіў вам?» |