5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін. |
8 | GEN 1:8 | І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі. |
13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца — дзень трэці. |
19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца — дзень чацьвёрты. |
23 | GEN 1:23 | І быў вечар, і была раніца — дзень пяты. |
31 | GEN 1:31 | І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты. |
42 | GEN 2:11 | Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата. |
44 | GEN 2:13 | А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш. |
45 | GEN 2:14 | А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат. |
66 | GEN 3:10 | І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”. |
76 | GEN 3:20 | І назваў чалавек імя сваёй жонцы — Ева, бо яна была маці усіх, што жывуць. |
97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох. |
99 | GEN 4:19 | І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной — Ада, а імя другой — Цыля. |
101 | GEN 4:21 | А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы. |
102 | GEN 4:22 | І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама. |
104 | GEN 4:24 | Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем”. |
141 | GEN 6:3 | І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”. |
143 | GEN 6:5 | І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень. |
155 | GEN 6:17 | І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне. |
162 | GEN 7:2 | З усякай скаціны чыстай вазьмі з сабою сем самцоў і сем саміц, а са скаціны нячыстай — па двое, самца і саміцу. |
163 | GEN 7:3 | Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі. |
254 | GEN 10:19 | І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы. |
260 | GEN 10:25 | А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. |
264 | GEN 10:29 | і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. |
296 | GEN 11:29 | І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі. |
317 | GEN 12:18 | І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая? |
318 | GEN 12:19 | Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!” |
328 | GEN 13:9 | Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”. |
363 | GEN 15:2 | І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”. |
383 | GEN 16:1 | А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар. |
394 | GEN 16:12 | І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх”. |
395 | GEN 16:13 | І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”. |
399 | GEN 17:1 | І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны. |
452 | GEN 18:27 | І адказаў Абрагам, і сказаў: “Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел. |
478 | GEN 19:20 | Вось жа горад гэты блізка, каб бегчы туды, і ён малы. Дазволь уцячы мне туды, — ці ж не малы ён, — і будзе жыць душа мая”. |
495 | GEN 19:37 | І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя яго Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня. |
496 | GEN 19:38 | І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня. |
498 | GEN 20:2 | I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару. |
501 | GEN 20:5 | Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”. |
503 | GEN 20:7 | А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае”. |
508 | GEN 20:12 | І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю. |
527 | GEN 21:13 | Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё”. |
599 | GEN 24:7 | ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму. |
616 | GEN 24:24 | І яна сказала яму: “Я — дачка Бэтуэля, сына Мількі, якога яна нарадзіла Нахору”. |
619 | GEN 24:27 | і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”. |
621 | GEN 24:29 | А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы. |
626 | GEN 24:34 | І ён сказаў: “Я — слуга Абрагама. |
660 | GEN 25:1 | I зноў узяў Абрагам жонку, а імя ейнае — Кетура. |
663 | GEN 25:4 | А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры. |
666 | GEN 25:7 | I вось дні гадоў жыцьця Абрагама, якія ён пражыў — сто семдзесят пяць гадоў. |
676 | GEN 25:17 | А гадоў жыцьця Ізмаэля — сто трыццаць сем гадоў. І ён супачыў, і памёр, і быў далучаны да народу свайго. |
700 | GEN 26:7 | I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: “Яна — сястра мая”, бо баяўся сказаць: “жонка мая”, каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду. |
702 | GEN 26:9 | I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””. |
717 | GEN 26:24 | I зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: “Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго”. |
739 | GEN 27:11 | I сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: “Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі. |
747 | GEN 27:19 | I сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”. |
750 | GEN 27:22 | I наблізіўся Якуб да Ісаака, бацькі свайго, і ён памацаў яго, і сказаў: “Голас — голас Якуба, але рукі — рукі Эзава”. |
752 | GEN 27:24 | I сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?” І ён сказаў: “Я”. |
760 | GEN 27:32 | I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?” І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”. |
787 | GEN 28:13 | I вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: “Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму. |
810 | GEN 29:14 | I сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. I жыў у яго цэлы месяц. |
812 | GEN 29:16 | А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшае — Лея, а імя малодшае — Рахель. |
873 | GEN 30:42 | а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. I былі слабейшыя у Лявана, а мацнейшыя — у Якуба. |
887 | GEN 31:13 | Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”». |
917 | GEN 31:43 | I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі? |
922 | GEN 31:48 | I сказаў Ляван: “Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мной і табою сёньня”. Таму і назвалі імя ейнае Галед |
924 | GEN 31:50 | Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою”. |
1023 | GEN 35:11 | I сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй. |
1063 | GEN 36:22 | I былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна. |
1073 | GEN 36:32 | I валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава. |
1076 | GEN 36:35 | І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт. |
1080 | GEN 36:39 | I памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава. |
1111 | GEN 37:27 | Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша”. I паслухалі [яго] браты ягоныя. |
1121 | GEN 38:1 | I сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра. |
1122 | GEN 38:2 | I ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе. |
1126 | GEN 38:6 | I ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар. |
1135 | GEN 38:15 | I ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё. |
1136 | GEN 38:16 | І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — невестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?” |
1159 | GEN 39:9 | Няма нікога, важнейшага за мяне, у доме гэтым; і ён не забараняе мне нічога, акрамя толькі цябе, бо ты — жонка ягоная. І як я магу ўчыніць такое вялікае злачынства і зграшыць супраць Бога”. |
1183 | GEN 40:10 | I на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, разквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага. |
1185 | GEN 40:12 | I сказаў яму Язэп: “Гэта тлумачэньне яго: тры галінкі — гэта тры дні. |
1190 | GEN 40:17 | I ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй”. |
1191 | GEN 40:18 | I адказаў Язэп, і сказаў: “Гэта тлумачэньне яго: тры кашы — гэта тры дні. |
1221 | GEN 41:25 | I сказаў Язэп фараону: “Сон фараона — адзін ён. Што Бог зробіць, Ён паведаміў фараону. |
1222 | GEN 41:26 | Сем кароваў добрых — гэта сем гадоў; і сем тых каласоў добрых — гэта сем гадоў. Гэта сон адзін. |
1223 | GEN 41:27 | I сем кароваў худых і брыдкіх, якія выйшлі пасьля іх — гэта сем гадоў; і сем каласоў пустых, высушаных усходнім ветрам — гэта будзе сем гадоў голаду. |
1240 | GEN 41:44 | I сказаў фараон Язэпу: “Я — фараон, але без цябе ніхто не падніме рукі сваёй і нагі сваёй ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”. |
1264 | GEN 42:11 | Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі”. |
1266 | GEN 42:13 | А яны сказалі: “Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма”. |
1267 | GEN 42:14 | I сказау ім Язэп: “Гэта я сказаў вам, кажучы: ‘Вы — шпегі’. |
1269 | GEN 42:16 | Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі”. |
1272 | GEN 42:19 | Калі вы — шчырыя, адзін брат ваш застанецца ўвязьнены ў доме, у якім вы пад вартаю, а вы ідзіце, занясіце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых. |
1341 | GEN 44:16 | I сказаў Юда: “Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх”. |
1343 | GEN 44:18 | I наблізіўся да яго Юда, і сказаў: “Паслухай, пане мой, няхай скажа, прашу, слуга твой слова ў вушы пана свайго, і няхай не распальваецца гнеў твой на слугу твайго, бо ты — як сам фараон. |
1362 | GEN 45:3 | I сказаў Язэп братам сваім: “Я — Язэп! Ці бацька мой яшчэ жывы?” I не маглі браты ягоныя адказаць яму, бо напалохаліся перад абліччам ягоным. |
1363 | GEN 45:4 | I сказаў Язэп братам сваім: “Наблізьцеся, калі ласка, да мяне”. Яны наблізіліся. І ён сказаў: “Я — Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Эгіпет. |
1379 | GEN 45:20 | I вочы вашыя няхай не шкадуюць прыладаў вашых, бо дабро ўсёй зямлі Эгіпецкай — для вас”. |
1390 | GEN 46:3 | I сказаў: “Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім. |
1402 | GEN 46:15 | Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры. |
1409 | GEN 46:22 | Гэта сыны Рахелі, якіх яна нарадзіла Якубу, усіх душаў — чатырнаццаць. |