Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   Word’Word    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

10  GEN 1:10  І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
94  GEN 4:14  Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне”.
95  GEN 4:15  І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
230  GEN 9:24  І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,
311  GEN 12:12  і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
507  GEN 20:11  I сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.
630  GEN 24:38  але пойдзеш у дом бацькі майго і да сям’і маёй, і возьмеш жонку сыну майму”.
632  GEN 24:40  I сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго.
633  GEN 24:41  Тады будзеш ты вызвалены ад прысягі маёй, калі прыйдзеш да сям’і маёй, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вызвалены ад прысягі!”
769  GEN 27:41  I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: “Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго”.
770  GEN 27:42  I распавялі Рэбэцы словы Эзава, сына ейнага старэйшага, і яна паслала, і паклікала Якуба, сына свайго малодшага, і сказала яму: “Вось, Эзаў, брат твой, суцяшае сябе адносна цябе, што заб’е цябе.
937  GEN 32:9  I сказаў: “Калі Эзаў прыйдзе на адзін табар і выб’е яго, табар, які застанецца, ўцячэ”.
1011  GEN 34:30  I сказаў Якуб Сымону і Левію: “Вы зрабілі зьнішчэньне мяне, зрабіўшы мяне агідным для жыхароў зямлі гэтае, Хананейцаў і Пэрэзэяў, а ў мяне людзей няшмат, і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і будуць зьнішчаны я і дом мой”.
1104  GEN 37:20  I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў”.
1110  GEN 37:26  I сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную?
1289  GEN 42:36  I сказаў ім Якуб, бацька іхні: “Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта на мяне прыйшло!”
1298  GEN 43:7  І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жыўвы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’».
1325  GEN 43:34  I падалі стравы ад яго аблічча для іх. I была страва для Бэн’яміна большая, чым стравы кажнага з іх у пяць разоў. I яны пілі, і ўпіліся з ім.
1330  GEN 44:5  Ці ж ня гэта той келіх, з якога п’е пан мой, і прадказваючы, прадказвае на ім? Ліха вы ўчынілі, гэтак зрабіўшы’”.
1373  GEN 45:14  I ўпаў ён на шыю Бэн’яміну, брату свайму, і плакаў; і Бэн’ямін плакаў на шыі ягонай.
1377  GEN 45:18  і вазьміце бацьку свайго, і сем’і свае, і прыйдзіце да мяне; і я дам вам добрую зямлю Эгіпту, і вы будзеце есьці тлустасьць зямлі гэтай”.
1381  GEN 45:22  І ўсім, кожнаму з іх, ён даў зьмену адзеньня, а Бэн’яміну даў трыста срэбнікаў і пяць зьменаў адзеньня.
1403  GEN 46:16  I сыны Гада: Цыф’ён і Хагі, Шуні і Эцбон, Еры і Ароды, і Ар’элі.
1501  GEN 49:27  Бэн’ямін — воўк драпежны, раніцаю будзе есьці здабычу і ўвечары будзе дзяліць прыбытак».
13958  PSA 2:9  Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”.
14409  PSA 34:2  [Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.
14604  PSA 44:7  Праз Цябе мы паб’ем прыгнятальнікаў нашых, праз імя Тваё стопчам тых, што паўстаюць супраць нас.
14713  PSA 50:13  Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў?
14967  PSA 68:15  Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым.
15002  PSA 69:14  Абмаўляюць мяне тыя, што сядзяць у браме [гораду], і прыпеўкі пяюць тыя, што п’юць сікеру.
15358  PSA 86:11  Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; з’яднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.
15464  PSA 91:4  Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.
15525  PSA 95:5  Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.
15861  PSA 110:7  Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.
16299  PSA 137:9  Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.
16350  PSA 141:5  Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.
16502  PRO 1:32  Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.
16577  PRO 4:17  Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.
16644  PRO 6:34  бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,
16668  PRO 7:23  аж пакуль страла праб’е вантробы яго; як птушка, што кідаецца ў сіло, і ня ведае, што на загубу яе.
17079  PRO 21:25  Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць.
17134  PRO 23:20  Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,
17135  PRO 23:21  бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
17217  PRO 26:6  Падцінае сабе ногі і п’е сваю шкоду той, хто праз рукі дурня слова пасылае.
17316  PRO 29:22  Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
17336  PRO 30:15  У п’яўкі дзьве дачкі: «давай» і «давай». Вось тры ненасытныя і чатыры, якія ня скажуць: «Досыць»:
17361  PRO 31:7  Няхай вып’е такі і забудзецца на бядоту сваю, і ня памятае больш цяжару свайго.
17599  ECC 12:6  пакуль не парвецца срэбны ланцужок, i не раструшчыцца залатая чаша, i не паб’ецца збан пры крынiцы, i ня зломіцца калаўрот над студняю,
23283  MAT 4:5  Потым бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад, і стаўляе на вільчаку сьвятыні,
23286  MAT 4:8  Ізноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх,
23515  MAT 10:29  Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.
23792  MAT 17:23  і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне». І яны дужа засмуціліся.
23933  MAT 21:38  А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Хадзем, заб’ем яго і атрымаем спадчыну ягоную”.
24001  MAT 23:14  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моліцеся; за гэта атрымаеце цяжэйшы прысуд.
24021  MAT 23:34  Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і вы адных заб’яцё і ўкрыжуеце, і іншых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць з горада ў горад.
24118  MAT 25:41  Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
24345  MRK 2:16  А кніжнікі і фарысэі, бачачы, што [Ісус] есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»
24638  MRK 9:31  Бо навучаў вучняў Сваіх і гаварыў ім, што Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб’юць Яго, але забіты праз тры дні ўваскрэсьне.
24691  MRK 10:34  і будуць зьдзекавацца з Яго, будуць бічаваць Яго і пляваць на Яго, і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
24749  MRK 12:7  Але вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Пойдзем, заб’ем яго, і нашаю будзе спадчына”.
24782  MRK 12:40  якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».
25134  LUK 4:2  Там сорак дзён Ён быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці.
25137  LUK 4:5  І, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе валадарствы сусьвету ў імгненьне часу.
25145  LUK 4:13  І, скончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго да пары.
25206  LUK 5:30  І наракалі кніжнікі і фарысэі вучням Ягоным, кажучы: «Навошта вы ясьцё і п’яцё з мытнікамі і грэшнікамі?»
25215  LUK 5:39  І ніхто, п’ючы старое віно, не захоча адразу маладога, бо кажа: “Старое лепшае”».
25534  LUK 12:6  Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? І аніводзін з іх не забыты перад Богам.
25790  LUK 18:33  і, бічаваўшы, заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
25854  LUK 20:6  А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок».
25862  LUK 20:14  Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.
25895  LUK 20:47  якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».
26052  LUK 23:48  І ўвесь натоўп, які зграмадзіўся на гэта відовішча, бачачы, што здарылася, варочаўся, б’ючы сябе ў грудзі.
26238  JHN 4:13  Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Усякі, хто п’е гэтую ваду, зноў будзе смагнуць.
26239  JHN 4:14  Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».
26380  JHN 6:54  Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
26382  JHN 6:56  Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, у-ва Мне ёсьць, і Я ў ім.
26472  JHN 8:22  Юдэі ж казалі: «Ці не заб’е Ён Сябе Сам, бо кажа: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”?»
26701  JHN 13:2  І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,
26797  JHN 16:2  Будуць выключаць вас з сынагогаў; нават прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто заб’е вас, будзе думаць, што выконвае служэньне Богу.
26865  JHN 18:11  Але Ісус сказаў Пятру: «Укладзі меч твой у похвы. Ці ж Я ня вып’ю келіха, які даў Мне Айцец?»
26877  JHN 18:23  Адказаў яму Ісус: «Калі Я сказаў кепска, засьведчы, што кепска, а калі добра, за што б’еш Мяне?»
27161  ACT 5:33  Тыя ж, пачуўшы, раз’юшыліся і пастанавілі пазабіваць іх.
27239  ACT 7:54  А слухаючы гэта, яны раз’юшваліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго.
27368  ACT 10:40  Яго Бог уваскрасіў на трэці дзень, і даў Яму аб’яўляцца
27485  ACT 14:2  А Юдэі, якія ня верылі, паднялі і раз’юшылі супраць братоў душы паганаў.
27814  ACT 23:12  А як настаў дзень, некаторыя Юдэі, зрабіўшы сход, далі сабе клятву, кажучы, што ня будуць ані есьці, ані піць, пакуль не заб’юць Паўла.
27816  ACT 23:14  Яны, прыйшоўшы да першасьвятароў і старшыняў, сказалі: «З праклёнам мы пакляліся нічога ня есьці, пакуль не заб’ем Паўла.
27823  ACT 23:21  Дык ты ня дай пераканаць цябе ім, бо на яго цікуюць больш за сорак мужоў з іх, якія далі клятву ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовыя, чакаючы абяцаньня ад цябе».
28276  ROM 10:20  А Ісая адважваецца і кажа: «Мяне знайшлі тыя, якія не шукалі Мяне, Я аб’явіўся тым, якія не пыталіся Мяне».
28512  1CO 4:11  Да цяперашняе гадзіны мы галодныя, і сасмаглыя, і голыя, і б’юць нас, і туляемся,
28607  1CO 8:12  А гэтак грэшачы супраць братоў і б’ючы па слабым сумленьні іхнім, вы грашыцё супраць Хрыста.
28694  1CO 11:26  Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.
28695  1CO 11:27  Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпадавай.
28696  1CO 11:28  Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.
28697  1CO 11:29  Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не зважаючы на Цела Госпадава.
29077  2CO 11:20  Бо вы церпіце, калі хто вас зьневаляе, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто вывышаецца, калі хто б’е вас па абліччы.
29321  EPH 3:3  што паводле адкрыцьця Ён аб’явіў мне таямніцу, (як я коратка напісаў вышэй,
29736  2TH 2:8  І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
30118  HEB 6:7  Бо зямля, якая п’е дождж, што часта зыходзіць на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто абрабляе яе, атрымлівае дабраслаўленьне ад Бога;
30486  1PE 2:20  Бо што за слава, калі вы трываеце, як б’юць вас за грахі? Але калі робячы дабро і церпячы, трываеце, гэта ласка ў Бога.